Юбілей газэты „Беларус”



У нядзелю, 25 кастрычніка, свой 65-гадовы юбілей адзначала газета беларускай дыяспары ў Амерыцы — „Беларус”.

_DSC8400

Першы нумар газеты выйшаў у Нью-Ёрку 20 верасня 1950 года. Заснавала выданне створанае паваеннай эміграцыяй ў 1949 годзе Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (БАЗА).

_DSC8408

Газета цалкам выдаецца на ахвяраванні сваіх чытачоў і рыхтуецца рэдакцыйнымі калектывамі цягам усіх гэтых гадоў на грамадскіх пачатках. Да сённяшняга часу ў свет выйшла 616 нумароў.

„Беларус” — адно са старэйшых перыядычных беларускіх выданняў у замежжы. Можна сказаць, што гэта сёння амаль адзіная эміграцыйная  газета, якая ўтрымалася такі доўгі час. „Беларус” адлюстроўвае не толькі жыццё амерыканскіх беларусаў, але і падае інфармацыі пра беларускія асяродкі ў розных іншых краінах, а таксама і пра навіны з Бацькаўшчыны.

Юбілейная імпрэза адбылася у Беларускім цэнтры на Атлантык Авэню 401 у Нью-Ёрку.  Ганаровым госцем і асноўным прамоўцам быў сп. Вітаўт Кіпель. Шмат гадоў ён супрацоўнічаў з газетаю і ўкладаў сваю працу ў яе выданне разам са сваёй жонкаю Зораю і блізкімі паплечнікамі.

bazahq.org