Юбілей царквы і парафіяльнае свята ў вёсцы Трасцянка



21 лістапада праваслаўныя вернікі ўзгадваюць памяць Святога Міхаіла Архістратыга. Гэта парафіяльнае свята ў вёсцы Трасцянка, што ў Нарваўскай гміне.

«Сёлета, у дзень нашага нябеснага заступніка, адзначаем яшчэ адно свята – 150-годдзе існавання нашай царквы» – паясняе настаяцель Міхайлаўскай царквы ў Трасцянцы, айцец Марэк Васілеўскі:

150-годдзе храма, які пабудаваны ў 1864 – 1867. Падчас пабудовы гэтага храма парафіі Трасцянка не было. Трасцянка адносілася да Пухлаў і тамтэйшы настаяцель заклаў гэтую царкву. У 1892 годзе парафія трасцянка зноў перажыла свой росквіт.

Літургію ў Трасцянцы вёў Мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава. Ён таксама асвяціў памятную дошку, прысвечаную 150-годдзю царквы.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара