З Емена эвакуявалі беларусаў



Расейскі самалёт вывез з Емена каля 140 чалавек. Сярод іх — грамадзяне Беларусі, Расеі, Украіны, Узбекістана, ЗША ды Емена. Колькі беларусаў было вывезена ў Расею, пакуль невядома.

У Емене праходзіла міжнародная вайсковая аперацыя, накіраваная супраць шыіцкіх баевікоў-хусітаў. Па іх пазіцыях наносіліся авіяўдары. На працягу апошняга месяца ў Емене загінулі больш за тысячу чалавек, больш за чатыры тысячы былі параненыя.

Расейскі самалёт з уцекачамі з Емена прызямліўся пад Масквой. Беларусамі апекуюцца беларускія дыпламаты.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ТАСС