„З Крынак на Монтэ-Касіна”



Выстава пад назвай „З Крынак на Монтэ-Касіна” адкрылася ў Крынкаўскім гмінным асяродку культуры.

wer4

Прадстаўленыя рысункі – гэта працы ўраджэнца Крынак Рамана Бурдыло. Яго вучобу ў Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Варшаве спыніла вайна, пасля ён трапіў у савецкую турму, а пазней у Армію Андэрса. Загінуў у бітве пад Монтэ-Касіна.

Па словах арганізатаркі выставы Люцыны Юркевіч, у прадстаўленых працах адлюстроўваецца гісторыя жыцця славутага крынчаніна:

– Рысункі Рамана, 15 антырам – гэта ўсё гісторыя яго жыцця. Ад пачатку ў Крынках, лагер ваеннапалонных, напрацягу ўсёй дарогі з генералам Андэрсам, аж да моманту смерці пад Монтэ-Касіна. Усё гэта складаецца ў адну гісторыю, гэта частка нашай гісторыі. Я вельмі ганаруся, што выстава рысункаў адбылася ў Крынках.  

На вернісажы прысутнічалі пляменнікі Рамана Бурыло, а таксама мастачка Паўліна Дуброўская, якая вядомая серыяй „Маё Падляшша”. Выстава „З Крынак на Монтэ-Касіна” будзе працаваць да 10 верасня.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Марцін Бельскі