За браніраванне чаргі на мяжы трэба будзе плаціць



Да канца году электронную чаргу плануецца ўвесці на ўсіх межах – на камерцыйнай аснове.

Падчас тэставага запуску сістэмы электронных чэргаў на мяжы звычайны чалавек мог пакінуць Беларусь „без сюрпрызаў і доўгага чакання” бясплатна, а юрыдычныя асобы павінны былі заплаціць сімвалічную суму ў 20 тысяч рублёў.

Эксперыменты ў пунктах пропуску „Казловічы” і „Каменны Лог” прынеслі добрыя вынікі. У „Каменным Логу” за месяц электроннай чаргой скарысталіся больш за дзве тысячы транспартных сродкаў.

Але ёсць і другі бок таго, што паслуга была бясплатнай: каля тысячы чалавек, якія забраніравалі месца, не прыехалі на мяжу своечасова. Рэальна па электроннай чарзе перасеклі мяжу каля тысячы аўтамабіляў.