Захаваць у памяці



„Захаваць у памяці” – пад такім лозунгам ў школьна-прадшкольным комплексе ў Нарве на Беласточчыне прайшло мерапрыемства-прэзентацыя мастацкіх дасягненняў вучняў за апошні год.

DSC_5735

“Песні, вершы, гавэнды, пастаноўкі – ўсё на беларускай мове,” – распавядае дырэктар шлолы Юры Астапчук:

– Гэта наша беларускае свята, якое адбываецца ўжо кожны год. Нашая настаўніца беларускай мовы Ніна Абрамюк падрыхтоўвае мерапрыемствы, якія набліжаюць нашыя традыцыі, абуджаюць нашую моладзь ганарыцца тым, што яны – беларусы.

Мерапрыемства сабрала вучняў, настаўнікаў, бацькоў ды людзей, зацікаўленых у падтрымцы беларускай культуры ў Нарваўскай гміне.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара