Затрымана чарговая партыя кантрабанды



Каля двух мільёнаў беларускіх цыгарэт замест паляпшыцеля бетона. Буйную партыю кантрабанды затрымалі мытнікі на памежным пераходзе Баброўнікі – Бераставіца. Грамадзянін Польшчы накіроўвася з Масквы ў Ольштын на грузавым аўтамабілі, задэклараваўшы ў якасці тавару паляпшыцель – дадатак да вытворчасці бетона, – паведаміў Марыюш Сітнічук з Мытнай палаты ў Беластоку.

 – Мытнікі на Баброўніках накіравалі транспартны сродак для прасвятлення промнямі RTG. Атрыманы здымак выклікаў падазрэнні і памежнікі вырашылі дакладна спраўдзіць тавар, які грузавік правозіў. Пасля адкрыцця грузавіка знайшлі там на паддонах пластмасавыя вёдры, адкрылі адно, другое, трэцяе і ў кожным, акрамя тавару, былі пачкі цыгарэт, абматаныя цэлафанам. Таким чынам было знойдзена каля 98,5 тысяч пачатак беларускіх цыгарэт.

Кіроўца аўтамабіля не прызнаўся ў тым, што перавозіў кантрабанду, затрыманы транспартны сродак, які для гэтага выкарыстоўваўся, заведзена справа. Бюджэт Польшчы і Еўразвязу ў выніку спынення кантрабанды не страціць каля 2 мільёнах 100 злотых.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя