Завяршаецца мастацкі пленэр у Нараўцы



Падыходзіць да завяршэння XIV Міжнародны мастацкі пленэр у Нараўцы, што на Гайнаўшчыне. У ім прымаюць удзел каля двух дзясяткаў мастакоў з Польшчы, Літвы, Латвіі.

Беларусь прадстаўляе менская мастачка Святлана Рыжнікава. Як кажа войт гміны Нараўка Мікалай Павільч, мастацкія пленэры з’яўляюцца таксама прамоцыяй гміны.

– Маем галерэю Тамары Саланевіч, дзе можам паказаць працы, зробленыя на пленэры. Сюды прыязджаюць людзі з розных рэгіёнаў Польшчы. Прыязджаюць людзі з-за мяжы. Яны робяцца нашымі амбасадарамі. Гавораць пра гміну, гавораць пра Нараўку, гавораць пра тыя ўражанні і натхненні, які яны тут атрымалі.

25 верасня ў галерэі імя Тамары Саланевіч зможам пабачыць працы, якія былі створаныя падчас пленэру. Адкрыццё выставы а 17-ай гадзіне.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя