Жыхар Кузбаса разбурыў помнік Леніну падчас сэлфі



Жыхар Пракоп’еўска Кемераўскай вобласці разбурыў помнік Леніну, спрабуючы зрабіць сэлфі з „правадыром”, паведамляе агенцтва FlashSiberia са спасылкай на ўласныя крыніцы. Мясцовы сайт Prokopievsk.ru удакладняе, што помнік, які стаяў на тэрыторыі стадыёна „Шахцёр”, быў разбіты ўчора каля дзесяці гадзін вечара.

Як распавёў суразмоўца агенцтва, нецвярозы 30-цігадовы жыхар Пракоп’еўска хацеў сфатаграфавацца з помнікам Леніну: „Мужчына павіс на руцэ ў „правадыра”, але помнік не вытрымаў цяжару і разваліўся”.

Разбурыўшы Леніна, мужчына паспрабаваў сабраць помнік.

Раней гэты помнік ужо псавалі дзеці.

Устанавіць асобу разбуральніка атрымалася дзякуючы пакінутай ім побач з помнікам піўной бутэльцы: адбіткі яго пальцаў былі ў базе паліцыі, таму што мужчына ўжо прыцягваўся да адказнасці.

Як піша FlashSiberia са спасылкай на прэс-службу рэгіянальнага кіравання, мужчына быў затрыманы і цяпер паліцэйскія праводзяць з ім размову.

CGpT8mjUcAAPOk6

tvrain.ru