Жыхарам Пермскага краю пусцілі ў краны каналізацыю



У Краснакамску Пермскага краю Расеі з каналізацыйных кранаў ішла вада чорнага колеру з відавочным пахам каналізацыі. Напярэдадні позна ўвечары водазабеспячэнне ў горадзе пераключылі з Камскага на Чусаўскі водазабор, адбылося пераразмеркаванне патокаў, і ўсе адклады старых камунальных сетак горада, у тым ліку і змесціва каналізацыі, трапілі ў дамы.

Для выпраўлення сітуацыі камунальным службам спатрэбіцца замяніць 30 кіламетраў сетак.

tvzvezda.ru