Зімовая Белавежская пушча ў працах мастакоў



У Нараўцы паказалі мастацкі вобраз зімовай Белавежскай пушчы. У галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы адкрылася пасляпленэрная выстава падвядзенне Міжнароднага мастацкага зімовага пленэру. Выставу склалі працы 12-ці мастакоў з Польшчы, Беларусі і Літвы. Берасцейская мастачка Іна Дзянішчык, якая ўпершыню прымала ўдзел у зімовым пленэры ў Нараўцы, захопленая мясцовай прыродай.

– Цудоўныя, казачныя ўражанні. Цудоўная прырода, якая натхняе. Я працавала ў тэхніцы акрылавымі фарбамі, пры гэтым нядаўна пачала ў ёй працаваць. Дагэтуль працавала з алеем. Але на пленэры не маю столькі часу, як у майстэрні, таму паспрабавала акрылам.

На выставе Дзянішчык паказала трыпціх Нараўка. Міжнародны мастацкі пленэр прайшоў ужо 16 раз.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара