Зімовыя канікулы пад знакам танцаў і спеваў



У Сямятыцкім асяродку культуры праходзяць «ІІ Беларускія этнаграфічна-музычныя майстар-класы на Надбужанскай Зямлі».

Заняткі вядуць калектыў «Жэмэрва» са Студзіводаў, а таксама спявачка Святлана Буцкая з Менска, якая распавяла нам пра рэпертуар, які выкарыстоўваюць у час майстар-класаў:

 — Танцуем і спяваем разам палескія і падляшскія песні. Я б сказала, што рэпертуар у нас падобны, але няма так, што мы спяваем толькі як у гаворцы у Дарафея ў Судзіводах, мы спяваем так, як спяваюць на Палессі, тыя нашы спявачкі, якіх мы запісвалі у Лельчыцкім раёне, на Кобрыншчыне. Я вучу, як адкрываць голас, каб гэта быў гучны спеў. Патрэбны голас, як на прыродзе, на паветры.

Чарговыя заняткі ў рамках «ІІ Беларускіх этнаграфічна-музычных майстар-класаў на Надбужанскай Зямлі» адбудуцца ў чацвер 28 студзеня а 11 гадзіне. Уступ на майстар-класы бясплатны.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара