Змены ў Гайнаўскім павеце



Радныя адклікалі намесніка старасты ды праўленне Гайнаўскага павета. Галасаванне прайшло па патрабаванні старасты Міраслава Раманюка. Прычына — ў час папярэдняй сесіі, частка радных запатрабавала адклікаць менавіта старасту. Гэта былі радныя ад Польскай сялянскай партыі (PSL), ад якой у выбарах прымаў удзел і Міраслаў Раманюк. «Афіцыйная прычына ўсяго — недахоп камунікацыі», — кажа стараста Міраслаў Раманюк:

 — Гэта быў палітычны фактар які прадвырашыў тое, што паступіла заява аб адкліканні старасты. Калі няма да чаго прычапіцца дык усё можна спіхнуць на супрацу. Магчыма яны чакалі мяне рашэння і дзеянняў, якія мы рабіць не павінны  рабіць дзеля карысці павету і ў нашым павеце. Людзі хочуць стабільнасці і спакою, а не рэвалюцыяў.  

Намеснікам старасты радныя абралі Ядвігу Дамброўску, якая ў выбарах прымала ўдзел з боку Грамадзянскай платформы. У галоўнае праўленне Гайнаўскага павету абраныя радныя з боку кааліцыі Гайнаўскай зямлі: Вольга Рыгаровіч, Здзіслава Барбара Васілюк і Ян Адамчук. У час чарговай сесіі пройдзе галасаванне наконт адклікання гайнаўскага старасты.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя