Зрабі сэлфі – прыйдзі ў тэатр



Такая прапанова прагучала ад Драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі. У адной з беластоцкіх гандлёвых галерэяў пачынаецца выстава тэатральных афішаў да спектакляў тэатра. Іх аўтары лаўрэаты некалькіх прэмій – мастакі Агнешка Попек-Банах і Каміль Банах, з якімі тэатр супрацоўнічае з 2013 года.

На выставе можна не толькі акунуцца ў тэатральную атмасферу, але й выйграць запрашэнне ў на спектаклі, расказвае Сузана Пагажэльская з драматычнага тэатра:

– Падчас выставы прапануем рабіць сэлфі з афішамі, так званыя „сэлфі з тэатрам”, а таксама пазначаць тэгі гандлёвага цэнтра „Альфа” і драматычнага тэатра (#selfiezteatrem). Сярод гэтых фота будзем выбіраць асобаў, якія атрымаюць запрашэнні ў тэатр.

Фатаграфавацца варта на фоне афішаў тых спектакляў, на якія хочам патрапіць, а здымкі выстаўляць у сацыяльнай сетцы Фэйсбук. У тэатры імя Аляксандра Венгеркі таксама чакаюць гасцей з Беларусі, якіх шмат у беластоцкай галерэі „Альфа”.

alfa_wystawa-plakatow_plakat-A1 prev

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя