„Зрабі стаўку на сонца” ад вучняў гайнаўскага белліцэя



„Зрабі стаўку на сонца” – вучні гайнаўскага белліцэя сталі пераможцамі першага этапу конкурсу, які ладзіць фонд „Банка аховы навакольнага асяроддзя” дзеля прамоцыі аднаўляльных крыніцаў энэргіі. Двуххвілінны відэаролік расказвае футурыстычную гісторыю 2066 года з постапакаліптычным вобразам свету. Ды не толькі. У галоўнай ролі ў фільме выступіў дырэктар школы Яўген Сачко.

Фільм стварылі чатыры вучні першага класа ліцэя Шымон Ручыньскі, Аня Нэстэрук, Ганя Хомчук, Аарон Марчук разам са сваім апякуном Дарыюшам Мусюком. Мэта фільму – паказаць, што кожны паасобны чалавек на зямлі мае вялікі ўплыў на навакольны свет і прыроду, і што нашыя выбары ўплываюць на тое, якую прыроду пакінем сваім нашчадкам.

Беларускае Радыё Рацыя