11 чэрвеня праваслаўныя ўспамінаюць святога архіепіскапа Луку



З гэтай нагоды ў сярэдзіне Кнышынскай пушчы ў вёсцы Лазьня адправілі першую літургію ў новым храме, прысвечаным гэтаму архіепіскапу.

Нядзельныя набажэнствы будуць праходзіць тут раз у месяц. Лука Война-Ясеніцкі быў лекарам, які дапамагаў бедным людзям у часы бальшавіцкай рэвалюцыі.

У 1921 годзе стаў святаром, а пазней трапляў у лагеры, дзе праводзіў складаныя аперацыі.

Царкву ў Лазьні будавалі тры гады, яна цалкам драўляная. Паводле ігумена супраскага манастыра айца Андрэя Баркоўскага, гэтае месца патрэбнае мясцовай праваслаўнай грамадскасці:

 – Тут на адлегласці 10 кіламетраў няма ніводнай царквы. Сярэдзіна Белавежскай Пушчы. Але ў сярэдзіне Пушчы знаходзяцца многія вёскі – каля 10 вёсак, хаця не шмат людзей жыве ў гэтых вёсках. Але шмат хто з вернікаў прыязджае з Беластоку, вяртаюцца на сваю Бацькоўшчыну.

Царкву ў Лазьні чакае яшчэ ўнутраны рамонт.

Нядзельныя набажэнствы будуць праходзіць тут раз у месяц. Лука Война-Ясеніцкі быў лекарам, які дапамагаў бедным людзям у часы бальшавіцкай рэвалюцыі. У 1921 годзе стаў святаром, а пазней трапляў у розныя лагеры, дзе праводзіў складаныя аперацыі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя