Былы беларускі міліцыянт ваюе на баку ДНР



У інтэрнэце з’явілася відэа з былым беларускім міліцыянтам, які ваюе на баку ДНР.

ment_dnr

Відэа з’явілася на канале YouTube з падачы ўкраінскага інфармацыйнага канала Informator Lugansk_4 і было запісанае ў траўні 2015 года, падчас “перамір’я” з сепаратыстамі. Больш падрабязна распавядае наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Адзін з персанажаў відэароліка – былы беларускі праваахоўнік, які выхваляецца тым, што ваюе на баку сепаратыстаў. Падчас запісу гэты чалавек расказвае, што ў яго ўжо ёсць дамок на беразе мора і пісталет і выказвае ўпэўненасць, што ён ратуе жыцці іншых людзей. Ягоны суразмоўца ўвесь час устаўляе рэплікі на крымінальным жаргоне і марыць пра наркотыкі.

Зварот былога супрацоўніка міліцыі з Беларусі густа перасыпаны бруднай расейскай лаянкай. Напрыканцы відаэроліка ён прапануе “выпіць за беларускіх міліцыянтаў” і проста цяпер пайсці і пастраляць.

Рэакцыі беларускага Міністэрства ўнутраных спраў на гэты зварот былога праваахоўніка пакуль няма.

Асцярожна, нецэнзурная лексіка!

Беларускае Радыё Рацыя, Марцін Война, Украіна