Расея чарговы раз перапісала гісторыю



Чэхі і славакі абураныя расейскім фільмам пра падзеі 1968 года. Задушэнне „Пражскай вясны” ў кінастужцы названае “прадухіленнем ваеннага перавароту, які падтрымліваўся Захадам”.

AP6808210352-pic4_zoom-1000x1000-28657

Расейскі тэлеканал „Россия 1″ паказаў дакументальную кінастужку “Варшаўская дамова. Рассакрэчаныя старонкі”.

Гаворка ў ім вядзецца пра ваеннае ўварванне савецкіх войскаў у Чэхаславакію ў жніўні 1968 года. Стужка выклікала абурэнне ўрадаў Чэхіі і Славакіі. Як перадае ВВС, яны абвінавацілі Маскву ў спробе перапісаць гісторыю.

Чэшскі ўрад выклікаў у МЗС расейскага амбасадара з нагоды дэманстрацыі стужкі. Кіраўнік чэшскага МЗС лічыць, што гэты фільм “уводзіць у зман”.

Фота bbc.co.uk