У выніку абвалу казармы ў Расеі загінулі 23 асобы



Колькасць загінулых вайскоўцаў у выніку абвалу корпуса 242-га вайсковага вучэбнага цэнтра паветрана-дэсантных войскаў у расейскім горадзе Омску вырасла да 23. Раней паведамлялася пра гібель 18 вайскоўцаў.

3632b81-cjxepreuwaas056_628x420

Лёс пяцёх чалавек застаецца невядомы, перадае мясцовае выданне FlashSiberia са спасылкай на Міністэрства абароны Расеі.

d6c1839-cjxepfmvaaaw6dz

У нядзелю ўвечары на ўскраіне Омска абвалілася чатырохпавярховая казарма: абрынулася перакрыццё будынка на другім паверсе. У гэты момант большасць вайскоўцаў знаходзілася ў будынку. Усяго ў казарме было 337 вайскоўцаў, пад заваламі апынуліся 38 чалавек.

773c6f2-cjxequguwaawvzx

У паліцыі версіяй абвалу называюць магчымыя парушэнні пры рамонтных працах, у мінабароны сцвярджаюць, што падчас рамонту не праводзілася ніводнай перапланіроўкі, што магло парушыць апорныя сцены.

hromadske.tv

[email protected]