Археалагічныя раскопкі вакол полацкай Спаскай царквы



У полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры вакол славутай Спаса-Праабражэнскай царквы вядуцца археалагічная раскопкі. Гэтая святыня была пабудаваная ў ХІІ стагоддзі на замаўленне княжны Еўфрасінні Полацкай. Сёння гэты храм – самы ўнікальны гістарычны помнік Беларусі, бо ў царкве захавалася вялікая мастацкая і духоўная каштоўнасць –  старажытныя фрэскі.

У пазнейшыя гады царкву неаднойчы рамантавалі, змяняючы яе вонкавы выгляд. Дасёння няма дакладнай яснасці адносна першапачатковага выгляду полацкай царквы Святога Спаса. Найноўшыя археалагічныя даследванні магчыма дапамогуць праясніць гэтае пытанне.

Беларускае Радыё Рацыя Фота Таццяны Козік