Аўгустаў, або польская „Венецыя”



«І зоркай растваруся

У возеры на міг –

Нібы зноў павярнуся

Да прашчураў сваіх…»

Гаворка пойдзе пра Аўгустаў, што на Падляшшы.

Гэта невялікі ўтульны гарадок, які смела можна назваць азёрным курортам гэтага рэгіёна. Яго асаблівасцю з’яўляюцца якраз азёры, вядомы Аўгустоўскі канал, лясы і чыстае паветра – усё тое, чаго так не хапае ў штодзённым гарадскім жыцці…

Аўгустаў размешчаны паміж азёрамі Нэцка, Белае, Студзенічна і Сайна ды з трох бакоў акружаны лесам. Мабыць, менавіта маляўнічая прырода і надае гэтаму месцу ўнікальны характар ​​і штогод прыцягвае натоўпы турыстаў.

Сваім наведвальнікам Аўгустаў прапануе самыя розныя варыянты правядзення вольнага часу – ад актыўных відаў спорту да спакойных шпацыраў вакол возера.

Тут ёсць шмат кафэ і рэстаранаў, дзе можна і трэба паспрабаваць мясцовую кухню, а перад усім стравы з азёрнай рыбы, выбар якой таксама багаты.

Падаецца, калі хоць аднойчы камусьці давядзецца пабываць у Аўгустове, то той, несумненна, вернецца дадому са светлым успамінам пра гэты дзівосны куток Падляшша.

Беларускае Радыё Рацыя