Балотны замак Белы Ковель



На балотны замак трэба глядзець ў дождж, ці туман, тады замак выглядае, як прывід. Замак Белы Ковель у Смальянах (цяпер Аршанскі раён), належаў роду Сангушкаў.

IMG_3627

Балотны замак Белы Ковель пачаў разбурацца ў 1708 годзе Пятром Першым  падчас Паўночай вайны. Памятаеце, нас вучылі ў школе „Царь-строитель”?

У 19-ым стагоддзі, пасля далучэння да Расеі, замак прадалі на цэглу.

Зараз ад замка засталася толькі адна вежа, якая сведчыць пра былую веліч.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя