Баржомі – грузінскі горад-курорт



Баржомі – грузінскі горад-курорт, знакаміты на ўсю постсавецкую прастору сваёй  мінеральнай вадой “Баржомі”, якая займае першую пазіцыю па экспарту ў Грузіі.

Прыехаўшы ў Баржомі, здаецца, яна паўсюль – і ў рацэ, і ў вадаспадах, і ў невялікіх крыніцах у парку, каля гатэляў, і проста на вуліцы. І паўсюль у яе крыху розны смак – яе можна паспрабаваць і халоднай, і цёплай, і добра ачышчанай, і не зусім. Але, паводле тых, хто яе спрабаваў, яна спрыяе рабоце страўніка і добра ачышчае арганізм. Таксама яна выкарыстоўваецца пры сардэчна-сасудзістых захворваннях, захворваннях нервовай сістэмы і дыхальных органаў.

Гаючыя ўласцівасці  гэтай мінеральнай вады выкарыстоўваліся яшчэ са старажытных часоў. Пры археалагічных раскопках тут былі знойдзены каменныя ванны. І зараз любы жадаючы можа іх прыняць у Нацыянальным парку, заплаціўшчы за ўваход у парк усяго 2 лары (прыкладна 1 рубель 70 беларускіх капеек). Там жа ён можа папіць бясплатна і мінеральнай вады, а таксама адпачыць усёй сям’ёй. На тэрыторыі парку знаходзіцца шмат атракцыёнаў, невялікая царква, капліца, кафэ, фунікулёр.

Усяго ж у Баржомскай цясніне звыш 200 гістарычных помнікаў. Асаблівае месца сярод іх займае палац рускіх цароў Раманавых, пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя