Беларус апублікаваў маляўнічае відэа пра Украіну



Беларус зрабіў больш за 30000 фотаздымкаў у 10 гарадах і лакацыях Украіны і апублікаваў на сваім Youtube-канале (Yan Mednis) змантаванае з іх маляўнічае time-lapse відэа.

Жадаючы паказаць прыгажосць і турыстычны патэнцыял Украіны, беларус наведаў Кіеў, Адэсу, Белгарад-Днястроўскі, Херсон, Жалезны Порт, Львоў, Чарнаўцы, Хоцін, Камянец-Падольскі і Бакоту.

За ўвесь час ён зняў больш за 30 000 фотаздымкаў з 227 ракурсаў, з іх ён абраў 103 здымка для відэа. Пазней Медніс патраціў 5 месяцаў на стабілізацыю, апрацоўку колераў і мантаж.

У выніку інтэрнэт-карыстальнікі могуць атрымаць асалоду ад цудоўнага time-lapse відэа.

unian.ua