Беластоцкі кірмаш на Яна



У Беластоку на пляцы Касцюшкі адбыўся 23-ці кірмаш на Яна. У нядзелю, 21 чэрвеня, тут з’явіліся палаткі з вырабамі народных майстроў з Падляшша, а таксама з рознымі прысмакамі, выпечкай і кулінарыяй. Як і летась было шмат гандляроў з Літвы, якія традыцыйна прывозяць на Беластоцкі кірмаш шматлікія мясныя вырабы.

Асаблівасцю сёлетняга кірмаша стаў удзел катрыншчыкаў (не толькі з розных гарадоў Польшчы, але і з Чэхіі і Славакіі), якія надалі мерапрыемству пэўную музычную афарбоўку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы