Беняконі – транзіт, касцёл і Марыля Верашчака



Калі вы будзеце ехаць праз памежны пераходу Беняконі, што ў Вараноўскім раёне, там заўсёды вялікая чарга грузавых аўтамабіляў, якія стаяць яшчэ перад мястэчкам. Гэта шлях які вядзе ў Салечнікі (цяперашні Шальчынінкай). Раю, аднак, не абмінуць і самы Беняконі. Тут каля мясцовага касцёла і шыкоўнай драўлянай плябаніі захаваліся старыя прысады і нейкі асаблівы спакой.

Касцёл Святога Яна Хрышчэнніка пабудаваны ў 1900-06 гадах на месцы фундаванага Янам Чаплінскім драўлянага касьцёлу 1634 году. Непадалёк самога храма – каля агароджы – магіла той самай Марылі Верашчакі-Путкамер, каханай жанчыны Адама Міцкевіча.  На надмагіллі напіс: Марыя з Верашчакаў, графіня Путкамер. Яна памерла 28 снежня 1863 г. якраз у год вызвольнага паўстання.

Беняконі ў нашай гісторыі ведамы таксама тым, што ў 1908-52 гадах тут дзеіла сельскагаспадарчая даследніцкая станцыя, дырэктарам якой быў Вацлаў Ластоўскі, а старшым асістэнтам Стэфан Зьмігродскі.

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара