Браслаў – перліна беларускага турыстычнага Залатога кальца



Размешчаны ў сэрца беларускага Паазер’я, Браслаў з даўніх часоў прыцягваў турыстаў. Госці з розных краін прыязджаюць сюды пакупацца ў мясцовых азёрах, палавіць рыбу або агледзець славутасці азёрнага краю. Горад стаіць на беразе найбуйнейшага ў Браслаўскім раёне возера Дрывяты, вакол якога мноства пляжаў, кемпінгаў і баз адпачынку.

Не магчыма наведаць Браслаў і не пабачыць Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Храм быў узведзены ў 1824-ым і перабудаванае ў 1897 годзе. Падчас гітлераўскай акупацыі Браслава пробашч касцёла Мечыслаў Акрэйц быў расстраляны нацыстамі за аказанне дапамогі яўрэям. У 1950 годзе храм быў зачынены і аддадзены пад збожжасховішча, але ўжо праз два гады вернікі дамагліся вяртання будынка парафіі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік