Да Яна Чачота – у Ротніцу



Да 220-х угодкаў з дня народзінаў славутага філамата і філарэта Яна Чачота група гарадзенскіх прыхільнікаў яго творчасці наведала ягоную магілу ў Ротніцы непадалёку ад Друскенікаў. Гэтая мясцовасць ляжыць у 40 кіламетрах на поўнач ад Гародні. Сярод „пілігрымаў” былі гісторыкі і літаратары.

P1230769

Гарадзенцам зусім проста дабрацца да мясціны, дзе спачывае гэты вялікі Сын Літвы-Беларусі. У Друскеніках прайшлі апошнія дні Яна Чачота. Знайсці яго магілу лёгка. Яна знаходзіцца ў 30 метрах ад рыма-каталіцкага касцёла святога Баўтрамея.

Эпітафія Антона Эдварда Адынца на магіле Яна Чачота, пераклад Кастуся Цвіркі:

“Сваю маладосць ён аддаў для навукі і цноты. За век свой ён зведаў і холад, і змрок сутарэння. Спагада да бліжніх — вось існасць ягонай істоты, Цяжкое жыццё яго ўсё — гэта шлях да збавення. Імя яго будзе ў краіне навекі звязана З Адамам Міцкевічам, з іменем Томаша Зана. Хто ведаў яго – перад каменем гэтым схіліся, Пастой, памаўчы і за ўсіх за траіх памаліся”.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара