Дом Уладзіміра Караткевіча ў Воршы



У доме у Воршы, дзе жыў Уладзімір Караткевіч, цяпер ніхто не жыве. Дом і панадворак – пустыя. Дом апусцеў пасля смерці апошняга гаспадара – Юрыя Барабаша, мужа пляменніцы пісьменніка.

 

У гэтым доме Уладзімір Караткевіч напісаў першы варыянт «Дзікага палявання караля Стаха»  і шмат вершаў. Драўляны дом пабудаваны ў 1946 годзе, тады вуліца мела назву Варашылава, пазней Касманаўтаў, а цяпер – Караткевіча.

Далейшы лёс дому пакуль няясны. Распарадзіцца маёмасцю павінны сваякі, пра якіх кажуць, што яны знаходзяцца ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя