У якім касцёле насамрэч хрысцілі Кастуся Каліноўскага?



Дзе насамрэч хрысцілі Кастуся Каліноўскага? Неаспрэчным фактам ёсць тое, што хрысцілі малога Кастуся ў мястэчку Ялоўка – цяпер Падляшскае ваяводства Польшчы.

????????????????????????????????????

На здымку зверху – месца старых каталіцкіх могілак у Ялоўцы

У адным са сваіх артыкулаў краязнаўца Лешак Нос указаў, што касцёл, дзе хрысцілі Каліноўскага, стаяў на месцы касцёла Святога Антонія Падуанскага, ад якога цяпер захаваліся толькі рэшткі.

Пад сумнеў гэтую версію ставіць беларуская даследчыца, некрапалістка Вольга Сямашка:

Да мяне звярнуўся менскі даследчык Зміцер Кузьменка, які курыруе сайт “Свіслацкія аркушы” і займаецца спадчынай Каліноўскага. У яго ўзнікла пытанне, дзе ўсё ж такі знаходзіўся той касцёл Святога Арханёла Міхаіла, дзе калісьці хрысцілі Каліноўскага. Па ягоных звестках, гэта два мажлівых месца – сучасны касцёл Святога Пераймення Пана і рэшткі касцёла Святога Антонія. Але тое, што хрысцілі Каліноўскага ў Ялоўцы, вядомы факт. Я сустрэлася з мясцовым краязнаўцам Мар’янам Гайдучэням, які паказаў месца, дзе сапраўды хрысцілі Каліноўскага. Гэта месца знаходзіцца праз дарогу ад сучаснага касцёла, і там зараз знаходзіцца плябань. Каля яе захаваліся рэшткі могілак, пэўна, каталіцкіх. Там ляжыць дагэтуль у хмызняку база аднаго з надгробкаў, а астатнія надгробкі былі паскіданыя ў раку для ўмацавання перахода ў час вайны. Да некаторага часу каля плябані захоўвася надгробак ксяндза, апошняга пробашча старога касцёла, які, як мяркуецца, і хрысціў Кастуся Каліноўскага. Вось гэта трэба яшчэ даведацца, таму што сам надгробак знік. Цяпер пытанне або яго адшукаць, або адшукаць звесткі, якія б пацвярджалі сам гэты факт хросту менавіта гэтым пробашчам.

РР: Але мясцовы краязнаўца, на якога вы спасылаецеся, відавочна карыстаўся нейкімі крыніцамі. Што дае падставы казаць, што гэта менавіта тое месца, дзе хрысцілі Каліноўскага?

Ёсць хронікі парафіі. Але іх копіі зніклі, таму мы цяпер шукаем арыгінал, каб зноў гэтыя копіі зрабіць. Праўда, быў яшчэ адзін артыкул краязнаўца Лешака Носа (Leszek Nos), які ўказаў, што касцёл, дзе хрысцілі Каліноўскага, стаяў на месцы касцёла Святога Антонія. Але гэтая версія менш імаверная, таму што месца гэтага касцёла аддаленае ад цэнтру, трэба перайсці праз раку. А стары касцёл якраз каля плошчы – гістарычнага цэнтру, і фарміраваў тую самую дамінанту, якой адзначаецца тыповае мястэчка таго часу.

????????????????????????????????????

Месца, дзе стаяў стары касцёл Святога Арханёла Міхаіла (здымкі зверху і знізу)

????????????????????????????????????

– Таксама ўдалося адшукаць надгробак каля самаго касцёла Перамянення Пана. Ён датуецца 18 стагоддзем, і мы з Мар’янам яго ачысцілі. І я заўважыла яго падабенства з надгробкамі, што ляжаць на могілках Роса ў Вільні. Мажліва, гэта быў той жа майстар, таму тут ёсць поле для далейшых даследаванняў.

????????????????????????????????????

Працы па ачышчэнню надгробка 1785 разам з Мар’янам Гайдучэнем ля касцёла Перамянення Пана

????????????????????????????????????

– І другое цікавае адкрыццё мяне чакала ў самым касцёле, дзе вісіць абраз Маці Божай Паўстанцкай. Гэта тая самая ікона, якой бласлаўлялі паўстанцаў, што ішлі з Ялоўкі ў бок Літвы, той самай Літвы – нашай Беларусі. Гэта арыгінальная ікона, яе знайшлі некалькі дзесяцігоддзяў таму назад, выпадкова, як пішуць у крыніцах. Ікона была не ў вельмі добрым стане, яе адрэстаўравалі. Яна ўяўляе сабой своеасаблівае бачанне мастаком Маці Божай Чэнстахоўскай. І думаю нашыя даследчыкі могуць знайсці там нават тэму для дысертацыі, таму што гэтая ікона мае багатую гісторыю, і актуальная як ніколі зараз для Беларусі.

????????????????????????????????????

Маці Божая Паўстанцкая

????????????????????????????????????

Таксама ўзнікла ідэя мемарыялізацыі шляху Мастаўляны-Ялоўка, таму што гэтыя месцы апынуліся ў памежнай пастцы, дзе няма актыўнай дарогі, а сама дарога – ў даволі дрэнным стане. “Таму было б цікава паставіць пазнакі, зрабіць гэтую дарогу больш анімаванай”, – дадала даследчыца.

Цалкам гутарка з даследчыцай у далучаным гукавым файле:

Гутарыла Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Вольгі Сямашка