Фартыфікацыйныя збудаванні на Палессі



На Піншчыне, дзе захаваліся ўнікальныя вайсковыя фартыфікацыйныя збудаванні Першай сусветнай вайны, абмяркоўваецца пытанне, каб з гэтых аб’ектаў стварыць гістарычны комплекс, які б наглядна прадставіў падзеі Першай сусветнай на Пінскім Палессі.

???????????????????????????????

Асаблівую цікавасць выклікае вялізны нямецкі штабны бункер, які захаваўся ў вёсцы Парэчча ў лесе на заходнім беразе Ясельды.

Па словах супрацоўніцы Музею беларускага Палесся Кацярыны Северын, на Піншчыне адбыліся дзве важныя вайсковыя аперацыі:

– Вельмі цікавыя матэрыялы па двух бітвах, што адбыліся на тэрыторыі Палесся – гэта дзейнасць партызан, якія разграмілі нямецкі штаб у Невелі, і Лагішынская бітва.

Акрамя штабнога бункера ў Парэччы захаваліся самыя вялікія ў рэгіёне вайсковыя могілкі, дзе пахаваныя нямецкія, расейскія, польскія, а таксама невядомыя жаўнеры.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя