Габрэйскі квартал і музей ў Вільні



Габрэйскі квартал размешчаны на паўднёвы-захад ад Кафедральнай плошчы і ўключае ў сябе вуліцы Жыду, Стыклю, Гаона.

IMG_5048

На фота: Адноўленыя даваенныя надпісы на габрэйскіх крамах.

Дзяржаўны габрэйскі музей імя Віленскага Гаона знаходзіцца па адрасе Naugarduko g. 02/10. Наугардука 02/10.

IMG_5051

На фота: Экспанаты Габрэйскага музею ў Вільні, трон цара Саламона, выраблены народным майстрам.

Габрэйскі музей у Вільні быў адроджаны 6 верасня 1989 года Пастановай Урада №177P пасля амаль пяцідзесяці гадоў у Вільні. Мэта музею – ушанаваць гісторыю і культуру літоўскіх габрэяў, раскрыць трагедыю народа ў гады Другой сусветнай вайны.  IMG_5054

На фота: Частка экспазіцыі музея, прысвечаная забітым габрэйскім дзецям. 

У 1997 годзе пры святкаванні 200-гадовай гадавіны Віленскага Гаона, музею была нададзеная назва Дзяржаўнага габрэйскага музея імя Віленскага Гаона.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя