Гамарджоба, Грузія!



Кажуць: «Грузін – гэта не нацыянальнасць, а стан душы».

Той, хто больш-менш рэгулярна наведваецца ў Грузію, бачыць, што людзі там не змяняюцца. Такія ж, як і раней, ветлівыя і гасцінныя.

Так, краіна жыве ў няпросты час, многія – на мяжы беднасці, але пры гэтым усе яны захоўваюць нейкі душэўны аптымізм і павагу да гасцей.

DSCN5363

Сталіца Грузіі, Тбілісі, не выключэнне. Усё гэтак жа паважліва і шчыра. У кафэ грузіны за віном і песнямі па-ранейшаму гавораць тосты, а турыстаў частуюць мясцовымі напоямі.

А на вуліцах поўнай хадой ідзе гандаль сувенірамі, чурчхелой ды іншымі таварамі для гасцей. Кожны зарабляе і выжывае ў Тбілісі, як можа.

 Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара