Гісторыя Полацка – у мемарыяльных шыльдах



Полацк – найстарэйшы беларускі горад з багатай гісторыяй. Праўда, слава горада перадусім сягае ў глыбіні мінулых стагоддзяў. Найноўшая гісторыя Полацка не такая багатая. Яна адлюстравана ў мемарыяльных шыльдах, якія можна пабачыць на сценах дамоў. Частка шыльдаў дасталася гораду ў спадчыну з часой Савецкага Саюза. Яны, галоўным чынам, распавядаюць пра нейкія рэвалюцыйныя падзеі, звязаныя з горадам, або пра падзеі Другой сусветнай вайны, або прысвечаны асобам, імем якіх названыя вуліцы. Усе гэтыя шыльды рускамоўныя. Пра найноўшую гісторыю горада сведчаць шыльды, якія з’явіліся за часамі незалежнай Рэспублікі Беларусь. Усе яны беларускамоўныя і прысвечаны, перадусім, дзеячам культуры і навукі, якія жылі і працавалі ў Полацку – паэт Янка Журба, кампазітар Мікола Пятрэнка (аўтар славутай песні «Ручнікі»), акадэмік-біяхімік Юрый Астроўскі, пісьменнікі-«маладнякоўцы» Алесь Дудар, Пятрусь Броўка і іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік