Гомельскі Петрапаўлаўскі Сабор



16-га красавіка вакол Петрапаўлаўскага сабора ў Гомеле ішоў Хросны ход: святары, манахіні ды вернік абыйшлі пад гукі званоў вакол храму і выйшлі на плошчу імя Леніна.

У красавіку 2015 года ў Саборы выстаўленыя мошчы Святой Матроны Маскоўскай – вельмі папулярнай у Расеі святой, якая сустракалася са Сталіным  падчас наступу фашыстаў на вайну. Вельмі цікава назіраць чаргу да мошчаў, якая цягнецца да таго месца, дзе ў часы СССР вісеў маятнік Фуко, бо падчас СССР тут быў планетарый.

Сабор пабудаваны быў ў 1809-1824 у стылі класіцызму, зачынены ў 1935 годзе, пры акупацыі набажэнствы аднавіліся, у 1960-ыя гады ў Саборы зрабілі планетарый. Напрыканцы 1980 храм зноў перададзены вернікам.

Побач з Саборам – усыпальніца і капліца сям’і Паскевічаў.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя