Грамадская прыбіральня за 300 тысяч даляраў



У Нью-Ёрку з’явілася яшчэ адно памятнае месца. У самым цэнтры Манхэтэна, у цудоўным Bryant Park, размясцілася шыкоўная новая грамадская прыбіральня. Кошт гэтага праекту склаў 300 тысяч даляраў.

Усярэдзіне наведнікаў чакае сапраўдная раскоша, не ўласцівая туалетам. Процьма жывых кветак, лепшыя карціны мясцовых мастакоў на сценах і іншыя творы мастацтва, супакойная класічная музыка. Дызайн памяшкання таксама заслугоўвае асаблівай увагі: дарагая іспанская і італійская плітка, святлодыёднае асвятленне.

Мяркуецца, што за год прыбіральню будзе наведваць да мільёна людзей. Агульная плошча клазету складае амаль 100 метраў. У жаночай палове размешчаны тры кабінкі, а ў мужчынскай – 3 пісуары. Усе санвузлы энергазберагальныя і самаачышчальныя.

Прыбіральня адчынена для ўсіх абсалютна задарма. 

Беларускае Радыё Рацыя