Капліца Святога Казіміра ў Вільні



Капліца Святога Казіміра з’яўляецца адзінай значнай часткай Кафедральнага касцёла ў ў Вільні, якая захавалася ў нязменным стане з часу пабудовы.

Капліца ў стылі ранняга барока была пабудавана ў 1622-1636 па загадзе Вялікага князя Літоўскага і польскага караля Жыгімонта Ваза, які загадаў пабудаваць капліцу для святога апекуна Літвы.   IMG_5262

На фота: Італьянскі турыст ў капліцы Святога Казміра ў Вільні

Капліца  пабудавана  італьянскім архітэктарам  Канстанцінам Тенкалла (Constantino Tencalla), каб пахаваць там парэшткі святога Казіміра (1458-1484) – апекуна Літвы. Праца над раскошным інтэр’ерам, які зроблены з выкарыстаннем чорнага, белага і каляровага мармуру

Для ўнутранага аздаблення капліцы архітэктар выкарыстаў пяшчанік са Швецыі, чорны, белы і брунатны мармур з Італіі і Карпацкіх гор. Восем пакрытых срэбрам драўляных статуй Вялікіх князёў літоўскіх ды іх сем’яў стаяць у нішах.

Сцены ўпрыгожваюць сцэны з жыцця Святога Казіміра і алегарычныя кампазіцыі.

У асноўным над фрэскамі працавалі вандроўныя італьянскія майстры. Перад святыняй знаходзіцца невялікі партрэт святога, датаваны 1520-мі годам. Тут вельмі часта можа сустрэць турыстаў з Італіі.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя