Казачная выспа Сімі



Выспа Сімі – адзін з самых маляўнічых куткоў Грэцыі. Штогод тысячы турыстаў прыязджаюць сюды, каб палюбавацца незвычайнай архітэктурай, паспрабаваць знакамітыя сімійскія крэветкі ды набыць абавязковы сувенір – марскую губку.

Ужо набліжаючыся да гэтай выспы, складваецца ўражанне, што трапляеш у сапраўдную казку. Адназначна, галоўны порт Сімі смела можа прэтэндаваць на ролю самага прыгожага ў Грэцыі. Найбольш уражвае «цацачная» архітэктура выспы – рознакаляровыя двух- і трохпавярховыя домікі, уціснутыя ў горы, глядзяцца вельмі каларытна. Практычна ўсе яны выкананы ў строгім неакласічным стылі з вялікім багаццем фарбаў. Наўрад ці давядзецца пабачыць ў Грэцыі штосьці падобнае.

Выспа Сімі вядомая таксама сваімі майстрамі. Тут пражываюць адны з лепшых гарбароў Міжземнамор’я, а асноўныя віды дзейнасці ва ўсе часы адкрывала для мясцовых жыхароў мора: рыбалоўства, мараходства і самае галоўнае – здабыванне марскіх губак. Яны не страцілі актуальнасці і па гэты дзень.

Будучы на выспе, варта наведаць рыбны рэстаран, якіх там вельмі многа. Мясцовая кухня не пакіне абыякавымі аматараў морапрадуктаў. Асабліва сімійцы ганарацца сваімі крэветкамі – іх гатуюць па традыцыйным мясцовым рэцэпце.

Іна Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі