“Казюкас” на “Славянскім базары”



Славуты віленскі кірмаш “Казюкас” працуе ў Віцебску ў межах “Задзвінскага кірмашу” рамёстваў. На тэрыторыі „Залатога кальца горада Віцебска „Дзвіна” размясціўся літоўскі нацыянальны падворак, дзе адбываюцца выставы-прэзентацыі народных рамёстваў, музыкі і нацыянальнай кухні.

Літоўскі „Казюкас” у Віцебску адбываецца дзякуючы Асацыяцыі старадаўніх рамёстваў і культурнай спадчыны „Šventė visiems” („Свята для ўсіх”) на чале з яе прэзідэнтам і арганізатарам Kaziuko muge Віцянісам Урбай.

Віцебск – адзіны горад у Беларусі, які наведаў знакаміты літоўскі кірмаш.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік