Хоцімск – самы аддалены раённы цэнтр у Беларусі



Гарадскі пасёлак Хоцімск, – самы аддалены раённы цэнтр у Беларусі. Упершыню згадваецца ў 1709 г. як мястэчка Хоцімль. У пасёлку сваёй прыгажосцю ўражвае Свята-Троіцкі сабор, пабудаваны ў 1873 г., помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Уваход на тэрыторыю сабора ўпрыгожвае белакаменная трохарачная брама.

З 60-х да 90-х гадоў мінулага стагоддзя ў будынку сабора размяшчаўся раённы Дом культуры.

Самая ўсходняя на тэрыторыі Беларусі невялікая драўляная царква Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы знаходзіцца на мясцовых могілках.

Некалі ў Хоцімску існавалі таксама касцёл і кляштар бернардзінцаў, царква Нараджэння Багародзіцы. Да нашых дзён яны не захаваліся.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хоцімск быў абвяшчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Хоцімск вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну.

17 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу.

Фота vandrouka.by