Магіла святара Аляксандра Вернікоўскага ў Воршы



Святар і беларускі дзеяч Аляксандр Вернікоўскі нарадзіўся ў Вільні, пражыў 100 гадоў і памёр ў Воршы.

Аляксандр Вернікоўскі пахаваны на старых гарадскіх могілках па вуліцы Энгельса ў Воршы, у той частцы, на якой пачалі хаваць ў 80-ыя гады – на горцы, бліжэй да інструментальнага заводу (больш старая частка – каталіцкія могілкі).

S73R6383

На стандратным помніку 1984 года няма крыжа, надпіс па-руску. І гэта не дзіўна, калі ўзгадаць атмасферу таго часу –да пачатку перабудовы ў СССР заставаўся год, было не зразумела, у які бок скіруецца краіна. Людзі, якія перажылі рэпрэсіі ды іх сем’і, імкнуліся быць менш заўважнымі.

Напэўна, таму помнік на магіле рэпрасаванага святара і беларускага дзеяча, які шмат зрабіў для беларусізацыі царквы, нічым не вылучаецца. Можа менавіта, гэта і зберагала помнік усе гэтыя гады ад атак вандалаў на могілках.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя