Магія дома-музея Чурлёніса



Мемарыяльны музей мастака Чурлёніса знаходзіцца ў Літве, у Друскеніках, дзе нарадзіўся мастак.

Экспазіцыя месціцца ў чатырох драўляных дамках на галоўнай вуліцы Друскенікаў – вуліцы Чурлёніса.

За домам-музеем – возера з празрыстай вадой.

IMG_6014

У родным доме мастака міжволі ўзгадваеш, што творца меў гіпнатычныя здольнасці, якія не жадаў выкарыстоўваць на людзях, але ўвасабляў у творах.

У музеі ёсць арыгіналы творы мастака, а ў чацвёртым дамку – вялікія рэпрадукцыі ўсіх вядомых карцін. І яшчэ – гучыць музыка Чурлёніса, якая выносіць наведніка па-за межы Зямлі і свядомасці.

У сераду ў музеі бясплатнае наведванне.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя