На месцы дзіцячага канцлагера – мемарыял



У вёсцы Красны Бераг, што на Жлобіншчыне, на месцы дзіцячага канцлагеру дзейнічае мемарыяльны комплекс. Манумент створаны ў выглядзе школьнага класу з партамі і дошкай. „Дзецям, якія ніколі не сядуць за школьныя парты”, – напісана ў прысвячэнні помніка. На заднем фоне – вітражы з малюнкамі, выкананымі дзецьмі ў канцлагерах. За дошках – выява мапы Беларусі з пазначэннем месцаў, дзе былі дзіцячыя канцлагеры.

Падчас ІІ Сусветнай вайны ў Красным Беразе размяшчаўся дзіцячы канцлагер. Туды звозілі адабраных у бацькоў дзяцей ад 8 да 14 год з Добрушскага, Рагачоўскага, Жлобінскага і іншых раёнаў. У дзяцей бралі кроў на патрэбы афіцэраў вермахта. І канцлагеры ў Красным Беразе загінула 1990 дзяцей. На тэрыторыі Беларусі дзейнічала 14 дзіцячых канцлагераў, вязнямі якіх стала больш за 35 тысячаў дзяцей.

Праектаваў мемарыял – архітэктар Леанід Левін.

Беларускае Рады Рацыя

Фота Юлія Сівец