Наўліцкае возера – Мека рыбакоў



Возера Наўліцкае, якое знаходзіцца ў Полацкім раёне, з’яўляецца асноўнай базай рыбных гаспадарак Полаччыны. На возеры месціцца рыбагадавальнік міліраціўнага прадпрыемства Полацкае ПМС.

Зусім не шмат азёр у Беларусі, якія маюць пясчанае дно на мелкаводдзі і празрыстую ваду, як на Наўліцкім. Пры гэтым возера досыць глубокае – найбольшая глыбіня дасягае 13 метраў. Даўжыня возера 3,43 км, найбольшая шырыня 1,74 км. У возеры водзяцца шчупак, лешч, судак, акунь, карп, плотка, гусцяра, карась і іншыя віды рыб. Возера зарыблялася рачным вугром, таўсталобікам і белым амурам. Гонар возера – рак вузкапалы, якога таксама разводзяць у рыбагадавальніку.

Беларускае Радыё Рацыя Фота Таццяны Козік