Па Аршыцы на лодцы – погляд на цэнтр Воршы



У гарадскім парку на Аршыцы ў летні перыяд і  нават у верасні можна ўзяць на пракат лодку альбо катамаран. І паглядзець на цэнтр гораду з Аршыцы.

IMG_4938

IMG_4947

Асабліва цікава – падплыць пад муры Базыльянскага кляштару, які ў знаняпадзе пасля таго як гістарычны помнік перадалі праваслаўнай царкве. А побач са старажытнымі мурамі – капліца з расейкай залатой цыбулінай.

У нечаканым ракурсе з вады можна пабачыць і Езуіцкі калегіўм, і млын, і друкарню, а таксама Храм Раства Багародзіцы і Свята-Міхайлаўскую царкву, якія стаяць на беразе Аршыцы.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя