Пачала функцыянаваць сістэма электроннай чаргі аўтамабіляў на мяжы



Ад першага верасня ў міжнародным пункце пропуску “Брэст” пачала функцыянаваць сістэма электроннай чаргі аўтамабіляў. Схема простая: для таго, каб пераехаць беларуска-польскую граніцу не ў парадку “жывой чаргі”, а ў зручны для вас час – трэба зарэгістравацца на сайце, запоўніць усе дадзеныя, аплаціць кошт браніравання чаргі. У звычаныя дні – 0,8 базавай велічыні, у святочныя і выходныя, перадсвяточныя і перадсвяточныя – 1 базавая, то бок 21 рубель. Зрабіць браніраванне трэба не пазней, як за тры гадзіны да перасячэння мяжы.  Аўтамабіль з бронню трапляе ў зону чакання па асобным канале.

brest-terrespol