Падарожжы ў Туркестан у зборах гарадзенскага калекцыянера



Адмысловы фотаальбом з падарожжа ў Туркестан захоўваецца ў калекцыі гарадзенскага збіральніка. На здымках  — стрыжка бараноў, выпас коз, зборка юрты ды іншыя сцэны штодзённага побыту Туркестану мяжы ХІХ і ХХ ст.

al1

Кажа Алесь, збіральнік гарадзенскай даўніны:

— Гэта збор этнаграфічных здымкаў з тэрыторыі таго рэгіёну, які да рэвалюцыі называўся Туркестанам: Сярэдняя Азія ад Манголіі да Казахстана. На жаль, няма канкрэтыкі дзе дакладна гэта было знята, які гэта год. Мы акрэсліваем як 1900-я гады. Удзельнікі гэтай экспедыцыі невядомыя, але ёсць меркаванні, што гэта маглі быць выхадцы з нашых земляў, бо пасля гэтыя архівы, гэтыя фотаздымкі захоўваліся ў Гародні ў сваякоў ксяндза Курыловіча. 

Якім чынам здымкі трапілі ў Гародню і ці ёсць гарадзенцы сярод удзельнікаў экспедыцыі калекцыянер не ведае. Але ён хоча падзяліцца сваёй знаходкай з гарадзенцамі і паказаць гэтыя здымкі на якой-небудзь выставе ў гарадзенскіх музеях.

al2

al3

al4

al5

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня