Падземная царква Куцеінскага манастыра



Падземная царква, якая знаходзілася на тэрыторыі Куцеінскага манастыра, існавала на ўзроўні мясцовых легендаў і паданняў. Далека не ўсе, хто чуў пра яе, верылі ў яе існаванне.

img_6255

Царква Святой Троіцы Куцеінскага манастыра

Але падчас раскопак, якія праводзіліся Інстытутам гісторыі Акадэміі Навук сумесная з рэстаўрацыйнымі майстэрнямі ў канцы 80-ых – пачатку 90 гадоў на тэрырыторыі Куцеінскага манастыра ў Оршы, падцвердзіліся не толькі мясцовыя легенды ды паданні, але і інфармацыя, змешчаная ў часопісе “Наш край” за 1926 год:

“У 1910-1912 гадах манахі Куцеінскага манастыра пад падмуркам Багаяўленскага сабора знайшлі рэшткі пячорнай царквы святога Лазара плошчай 11 квадратных метраў. Падземная царква мела крыжападобную форму і нізкія каменных скляпенні. З двух бакоў ад алтара знаходзіліся скарбніцы. З падземнай царквы напаўзасыпаны падземны ход вёў у бок Дняпра”.

img_6254

Царква святой Троіцы на тэрыторыі Куцеінскага манастыра, выгляд ад мікрараёну

У канцы 1980 гадоў у архелагаічных раскопках на тэрыторыі манастыра браў удзел кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі (у той час аспірант Інстытута Літаратуры Акадэміі Навук).

img_6256

Тэрыторыя Куцеінскага манастыра, выгляд з маста праз Дняпро

“Экспедыцыю ўзначальваў археолаг рэстаўрацыйных майстэрняў Ігар Чарняўскі, – гаворыць Алесь Бяляцкі. – Я ў экспедыцыі быў валантэрам, і жонка мая таксама. А з Воршы ў экспедыцыі прымаў удзел мясцовы краязнаўца Сярожкін. І мы два тыдні праводзілі раскопкі. Памятаю, як мы крыху адкапалі падземны храм. Было даўно вядома, што ён там ёсць і ён быў апісаны навукоўцамі Інбелкульта ў 20-ыя гады. Да ўсяго мы яшчэ знайшлі нейкі падземны ход, які невядома куды ішоў. Наогул было шмат знаходак: кафля, манеты часоў Вялікага Княства Літоўскага з Пагоняй, кавалкі шклянога посуда, кераміка. А на гарышчы ў царкве Куцеінскага манастыра знайшлі загадкавую схованку з маленькім сцізорыкам 18-га стагоддзя з касцяным тронкам. Сам Куцеінскі манастыр быў тады закінуты… Царкава закінутая, у былых келлях у далёка не самых лепшых умовах жылі людзі. Але сама экспедыцыя згдаваецца з вельмі добрымі пачуццямі”.

Беларускае Радыё Рацыя