Малёрка – выспа прыгожых мужчынаў



У горадзе Пальма-дэ-Малёрка (Palma de Mallorca, Palma) уражвае надзвычайная колькасць вельмі прыгожых мужчын – цемнавалосых з блакітнымі вачыма.

Тут прыгожыя ўсе – ад супрацоўнікаў камер захоўвання на вакзале, таксістаў да мінакоў на вуліцах.

S73R5510

Беларуская жанчына адчувае на Пальме, напэўна тое, што мужчыны-замежнікі адчуваюць, калі ўпершыню трапляюць у Беларусь і бачаць беларускіх жанчын, – вочы разбягаюцца.

Яшчаркі – сімвал выспы.    

S73R5501

І яшчэ – апельсінавыя і мандарынавыя дрэвы, алоэ. Касцёлы з драўлянымі скульптурамі, непаўторнай прахалодай і водарам. Пляц Шапена, які жыў тут.

Цяпер шмат беларусаў лятаюць на цудоўную выспу, у асноўным – праз Літву.

 Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя