Полацкія помнікі славутым палачанам



На пачатку 90-х з усіх сённяшніх помнікаў славутым палачанам у Полацку быў толькі адзін – Францыску Скарыне скульптара Аляксея Глебава, які быў усталяваны яшчэ ў 1974-ым годзе.

І толькі пасля паўставання незалежнай Беларусі ў Полацку пачалі актыўна з’яўляцца помнікі славутым землякам: Еўфрасінні Полацкай; Сімяону Полацкаму; князю Усяславу Брачыславічу; Іаану Дойліду, які пабудаваў на замаўленне Еўфрасінні Полацкай Спаскую царкву; кінарэжысёру Юрыю Тарычу і нават помнікі абагуленым вобразам беларускага купца і шкаляра.

На чарзе з’яўленне ў Полацку помнікаў: князю Рагвалоду, князёўне Рагнедзе, пісьменніку Яну Баршчэўскаму і многім іншым славутым палачанам.

Беларускае Радыё Рацыя.

Фота Таццяны Козік